Песня «Гимн мелиораторов»

Торжественная песня «Гимн мелиораторов».

словы М. Башчука, музыка М. Цурканава

 

Прастор палёў і там жа — дрэны-жылы,

Затокаў сінь, каналы напрасткі –

Старанна на балоце палажылі

Мы ў спадчыну, як родныя бацькі.

Прыпеў:

Меліяратары!

Тварцы вы на зямлі.

Меліяратары,

Зрабіць вы цуд змаглі.

За нівы хлебныя,

Лугі зялёныя

Пашана вам і слава на вякі!

Шчыруем на асвоеным раздоллі,

Спрадвеку дзе шапталі чараты

3 вятрамі сёння годна тут аб долі

Гамоніць колас важкі, залаты.

Прыпеў.

Вітае песня жніўная на полі

У светлы дзень любові і надзей.

Не змые час паводкаю ніколі

Зямны наш след у памяці людзей.

Прыпеў.